У чарнобыльскай зоне шукалі мінчукоў, якія там заблукалі

На адной з чыгуначных станцый у Брагінскім раёне маладая пара павінна была сесці на электрычку, якая адпраўлялася ў 20 гадзін 30 хвілін. За дзве гадзіны да гэтага мінчукі пайшлі ў лес, каб зрабіць здымкі на памяць, і заблукалі.

Каля 23.30 дзяўчына датэлефанавалася да выратавальнікаў у Брагін. Некалькі гадзінаў спатрэбілася, каб работнікі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка адшукалі маладых людзей на чыгуначным пераездзе паміж выселенымі вёскамі за 15 кіламетраў ад станцыі, паведамляе БелаПАН.

Фота — bymedia.net