У Чашніках 14 лютага будуць рабіць зніжкі Валянцінам ды маладым
Шэраг чашніцкіх крамаў вырашылі адзначыць Дзень закаханых.
Пакупнікам, якіх зваць Валянцін ці Валянціна, будуць даваць зніжкі. Праўда, каб атрымаць зніжку ў 10%, недастаткова будзе паказаць пашпарт. Валянціны павінны будуць набраць тавару не менш як на 100 тысяч рублёў і заплаціць за яго наяўнымі грашыма. Зніжкі “за каханне” дадуць таксама і тым, хто ўзяў шлюб у апошнія два тыдні.