У Чашніках улады забаранілі піць ў моцныя халады
Чашніцкі райвыканкам вырашыў па-свойму змагацца з зімовымі халадамі.
У самыя марозныя дні на тэрыторыі раёна нельга гандляваць спіртнымі напоямі. Пад забаронай таннае віно і гарэлка. Піва набыць можна, гандлююць і каньяком, і шампанскім.