У Чэхіі пройдзе другі тур прэзідэнцкіх выбараў
У ім спаборнічаюць экс-прэм'ер Мілаш Земан і першы віцэ-прэм'ер, кіраўнік МЗС Чэхіі Карэл Шварцэнберг.
Нагадаем, першы тур прайшоў 11-12 студзеня. Прэзідэнт Чэхіі ўпершыню выбіраецца падчас усенароднага галасавання. Раней гэта адбывалася ў парламенце. Так былі абраныя прэзідэнты Вацлаў Гавэл (1993-2003) і Вацлаў Клаўс (з 2003-га).
Выбары ў Чэхіі традыцыйна адбываюцца на працягу двух дзён — для зручнасці выбарцаў.
Фота — Reuters, AFP