У чэмпіянаце КХЛ мінскае "Дынама" зноў мае шанцы патрапіць у плэй-оф

16 лютага каманда Марэка Сікоры выйграла на сваёй пляцоўцы ў чалябінскага "Трактара" з лікам 4:2 (0:0, 1:1, 3:1), паведамляе БелаПАН.

Шайбы закінулі:

у гаспадароў — Петэр Падградскі (35.28, пас — Дзмітрый Мялешка), Сяргей Дзямагін (44.01, асістэнты — Віктар Касцючонак, Дзмітрый Мялешка), Джэф Плат (44.46, асістэнты — Давід Петрашэк, Даніэль Корса), Даніэль Корса (48.17, асістэнты — Даніэль Фернхольм, Джэф Плат);

у гасцей — Сяргей Піскуноў (32.16, асістэнты — Дзмітрый Саюстаў, Раймон Жыру), Дэран Куінт (51.00, асістэнты — Андрэй Нікалішын, Аляксей Цяртышны).

У першым перыядзе (16.42) Дзмітрый Мялешка не рэалізаваў буліт, трапіўшы ў перакладзіну.

Штрафны час: 6 — 8 (Томаш Мойжыш, 12.24, Андрэй Стась, 14.30, Сяргей Дзямагін, 22.01 — Сяргей Піскуноў, 19.25, Дзмітрый Афанасенкаў, 29.45, Трэвіс Скот, 45.51, Яўген Кузняцоў, 46.01).

Канкурэнт мінскага клуба за выхад у плэй-оф "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгараду ўчора прайграла "Барысу" з Астаны — 3:5. У выніку, мінчукі цяпер маюць 71 ачко і займаюць 8-е месца ў Заходняй канферэнцыі, у "Тарпеда" — 70 ачкоў і 9-ы радок у турнірнай табліцы. 18 лютага, у перадапошнім туры, "Дынама" гуляе з "Салават Юлаевым", а "Тарпеда" — з "Авангардам".