У чэмпіянаце КХЛ мінскае "Дынама" выйграла ў "Авангарда"

7 снежня каманда Марэка Сікоры выйграла ў Омску ў "Авангарда" з лікам 3:1. У дынамаўцаў шайбы закінулі Джэф Плат, Тэему Лайне і Даніэль Корса. У "Авангарда" шайбу закінуў Антон Кур'янаў.

Пасля 31 гульні "Дынама" мае 57 ачкоў і займае першае месца ў дывізіёне Тарасава, другое — у Заходняй канферэнцыі і трэцяе — у агульнай табліцы.

Наступныя два матчы мінскі клуб таксама правядзе ў гасцях. 9 снежня нашым хакеістам будзе супрацьстаяць магнітагорскі "Металург", 11-га — ханты-мансійская "Югра".