У Чэрвенскім раёне загарэўся пасажырскі аўтобус
У выніку здарэння, якое адбылося ўвечары 24 жніўня, адзін чалавек атрымаў раненні.
Аўтобус ішоў з Мінска ў вёску Новыя Зялёнкі. А 16.37 на лінію МНС паступіла паведамленне аб узгаранні аўтобуса, які ішоў па аўтамагістралі М-4 Мінск—Магілёў, перадае БелаПАН.
На момант прыбыцця ратавальнікаў пажар ужо быў ліквідаваны кіроўцам аўтобуса, пасажыры самастойна пакінулі транспартны сродак. Іх было 60 чалавек. У часе эвакуацыі рэзаную раку рукі атрымаў малады хлопец, аднак ён адмовіўся ад шпіталізацыі.