У Чырвоны касцёл у Мінску ўнясуць кроў Папы Рымскага Яна Паўла II

Як адзначае сайт catholic.by, ампулу з крывёю Яна Паўла ІІ перадаў у Беларусь мітрапаліт Кракаўскі кардынал Станіслаў Дзівіш, былы асабісты сакратар папы.

У аўторак а 17-й гадзіне ў мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца ўрачыстае ўнясенне і спецыяльнае набажэнства.

Фота — bymedia.net