У ЦВК і Палаце прадстаўнікоў прайшлі сустрэчы з дэлегацыяй БДІПЧ АБСЕ
Дэлегацыя Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ прыехала з візітам у нашу краіну.
Сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік па выніках сустрэчы адзначыў, што гаворка ішла пра рэкамендацыі АБСЕ, выпрацаваныя па выніках парламенцкіх выбараў 2012 года. Частка з іх можа быць рэалізаваная праз змену выбарчага заканадаўства, для іншых спатрэбілася б змена Канстытуцыі. У апошнім выпадку маецца на ўвазе змена парадку прызначэння сябраў ЦВК.
Сябры дэлегацыі БДІПЧ АБСЕ атрымалі спіс сябраў выбарчых камісій-неўязных у ЕС.
БелаПАН паведамляе, што ў сераду адбылася сустрэча і ў Палаце прадстаўнікоў, дзе гаворка ішла аб падрыхтоўцы паправак у выбарчае заканадаўства. 7 сакавіка прадстаўнікі дэлегацыі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ сустрэнуцца з апазіцыйнымі лідарамі.