У Даніі ўвялі першы ў свеце “тлусты” падатак
Новым падаткам будуць абкладацца алей, малако, сыр, піца і іншыя прадукты, калі яны ўтрымоўваюць больш за 2,3% насычаных тлушчаў.
Напярэдадні датчане пачалі набываць такія прадукты з запасам., а некаторыя вытворцы назвалі падатак “бюракратычным кашмарам”, паведамляе ВВС.
Дацкія чыноўнікі выказалі надзею, што новы падатак дапаможа жыхарам абмежаваць спажыванне шкоднай тлустай ежы. Такім чынам яны збіраюцца захаваць здароў’е суайчыннікаў.