У Драгічыне невядомыя спрабавалі спаліць кватэру пенсіянеркі
Жыхароў пяціпавярховіка давялося эвакуяваць.
Гарэць пачало апоўначы 7 кастрычніка. На пажар прыехалі 4 аўтамабілі выратавальнікаў. Пажарнікі лакалізавалі агонь і праз паўгадзіны пагасілі яго.
Гаспадыні кватэры, 67-гадовай пенсіянеркі, не было дома. Выратавальнікі мяркуюць, што гэта быў падпал. Віноўнікаў шукаюць.