У Драгічынскім раёне банда напала на вёску

Як паведамляе прэс-служба брэсцкай абласной міліцыі, пацярпелыя вяскоўцы звярнуліся ў Драгічынскі РАУС. Неўзабаве следча-аператыўная група выявіла, што напад здзейснілі пяць жыхароў суседніх вёсак. Самаму старэйшаму з іх 23 гады, а малодшаму — 18. Зламыснікаў затрымалі, следчы камітэт распачаў крымінальную справу.

Фота — kriminal.lv