У дзень "Чарнобыльскага шляху" ў Мінску будзе без ападкаў
Тэмпература паветра 26 красавіка складзе 17-19 градусаў цяпла.
Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі гідраметэацэнтр. Нагадаем, што збор удзельнікаў плануецца 26 красавіка каля Акадэміі навук. Ад 18.30 па вуліцы Сурганава пойдзе шэсце да парку Дружбы Народаў на плошчы Бангалор. Там з 19.30 мае прайсці гадзіны жалобны мітынг.
Фота — bymedia.net