У Дзень роднай мовы Бабруйскі гарвыканкам загаворыць па-беларуску?

На апошняй планёрцы ў гарвыканкаме ён нагадаў чыноўнікам пра Дзень роднай мовы і заклікаў размаўляць у адзін гэты дзень,”па магчымасці”, па-беларуску, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна".

Нагадаем, што Дзень роднай мовы адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага. Бабруйскія грамадскія актывісты напярэдадні яго правялі другі этап агульнацыянальнай дыктоўкі. А гарвыканкам запланаваў на 21 лютага акцыі ў чатырох мясцовых бібліятэках.