У Дзень Волі пройдзе экскурсія па “Беларускай Гародні”
Гродзенскі гісторык Андрэй Чарнякевіч прапануе адзначыць свята 25 Сакавіка экскурсіяй.
Яна пройдзе па мясцінах, звязаных з гісторыяй Беларускай Народнай Рэспублікі, дзейнасцю “Таварыства беларускай школы” ў пачатку ХХ стагоддзя.
Як нагадвае гісторык, у Гродне шмат мясцінаў, звязаных з гісторыяй БНР. Пэўны час Гродна нават была другой сталіцай Беларускай Народнай Рэспублікі, бо ў 1919 годзе тут знаходзіўся ўрад. Экскурсія плануецца прыкладна на гадзіну, бо надвор'е не спрыяе доўгім шпацырам.