У Егіпце сышоў з рэек вайсковы цягнік, загінулі 19 чалавек
Здарэнне адбылося ў наваколлі Гізы. У цягніку везлі ў Каір прызыўнікоў.
Вядома, што траўмы атрымалі і знаходзяцца ў бальніцах 107 чалавек. Дагэтуль прычына аварыі невядомая. Аднак надзвычайныя сітуацыі з пасажырскімі цягнікамі здараюцца ў Егіпце рэгулярна. У лютым 2002-га падчас пажару ў цягніку загінулі 375 чалавек.
Фота — Reuters