У Егіпце зваліўся паветраны шар з турыстамі, загінулі 18 чалавек

У кошыку шара знаходзіліся 20 замежных турыстаў. Паводле апошняй інфармацыі, 18 з іх загінулі. Паводле іншых звестак, на шары ляцеў 21 чалавек, і 19 загінулі.

Як паведамляе РІА "Новости", пры падзенні выжылі два чалавекі — адзін замежны турыст і пілот. Іх даставілі ў мясцовую лякарню. Пра стан іх здароўя пакуль нічога не вядома.

Дарэчы, гэта не першы інцыдэнт, звязаны з палётамі на паветраным шары ў Егіпце. У красавіку 2008 года сем турыстаў пацярпелі пры аналагічным падзенні паветранага шара. Таксама ўвесну 2009 года 16 чалавек пацярпелі, калі аэрастат аблятаў старажытнаегіпецкі храм Луксора і зачапіў тэлефонныя драты.

Палёты на паветраных шарах у Егіпце ладзяць для турыстаў, каб яны маглі нацешыцца панарамным аглядам наваколляў з помнікамі старажытнай гісторыі.

Фота — World of Good