У Егіпце футбольны матч скончыўся масавым пабоішчам на полі (ВІДЭА)

Футбольны матч у егіпецкім горадзе Порт-Саід адбыўся паміж каірскай камандай "Аль-Ахлі" і мясцовымі спартоўцамі з "Аль-Масры". У перапынку матчу заўзятары каірскага клуба — чэмпіёна краіны вывесілі абразлівы для гаспадароў плакат. Бойцы перашкодзіў толькі працяг матча.

Аднак пасля перамогі каманды гаспадароў з лікам 3:1 бойка паміж фанатамі ўзнавілася. Тысячы фанатаў "Аль-Масры" накінуліся на каірскіх футбалістаў і трэнерскую брыгаду. Пабоішча адбывалася на полі і на глядацкіх трыбунах, паведамляе РІА "Новости".

Сотні паліцыянтаў не адразу зразумелі, што адбываецца — яны вырашылі, што фанаты святкуюць перамогу сваёй каманды. А потым яны ўжо не маглі справіцца з імклівым развіццём сітуацыі.

Медыкі кажуць, што асноўнымі прычынамі смерці людзей стала ўжыванне піратэхнікі і цісканіна. У лякарнях Порт-Саіда адчуваўся недахоп донарскай крыві — медыкі, як і паліцыя, абсалютна не былі гатовыя да трагедыі.