У Егіпце сёння пачнецца суд над былым прэзідэнтам
Будынак, дзе размешчаная часовая заля суда, будуць ахоўваць 3000 паліцэйскіх.
Хосні Мубарак быў скінуты з пасады прэзідэнта краіны ў выніку рэвалюцыі, якая пачалася пасля масавых пратэстаў у лютым гэтага года.
Яго абвінавачваюць у карупцыі і ў тым, што аддаў загад страляць па дэманстрантах, паведамляе ВВС. Падчас сутыкненняў загінулі сотні людзей.