У Эстоніі праходзяць выбары прэзідэнта

На пасаду кіраўніка дзяржавы зарэгістраваныя два кандыдата. На другі тэрмін балатуецца цяперашні прэзідэнт Тоомас Хендрык Ільвес, якога вылучылі 75 дэпутатаў ад кіруючых партый, а таксама апазіцыйнай сацыял-дэмакратычнай партыі. Беспартыйнага дэпутата Еўрапейскага парламента Індрэка Таранда вылучылі 26 дэпутатаў ад найбуйнейшай апазіцыйнай партыі Цэнтр. Паводле канстытуцыі Эстоніі, для перамогі кандыдату неабходна набраць не менш як дзве трэці галасоў дэпутатаў. Калі ні адзін з кандыдатаў не атрымае неабходнай колькасці галасоў парламентарыяў, у аўторак, адбудзецца другі тур галасавання.