У Еўрасудзе найбольш справаў з Расіі і Украіны

Як паведамляе УНІАН, колькасць украінскіх справаў, якія разглядаюцца Еўрапейскім судом па правах чалавека, складае 7,5% ад агульнай колькасці. Найперш украінцы скардзяцца на невыкананне рашэнняў нацыянальных судоў і на працяглы разгляд справаў судамі.

Нагадаем, што на разглядзе ў Еўрасудзе цяпер знаходзіцца пазоў галоўнага рэдактара часопіса "Беларуская думка" Вадзіма Гігіна. Падставай для іска стала не толькі забарона на яго ўезд у Еўрасаюз, але і сам факт існавання "чорнага спісу" беларускіх чыноўнікаў.