У фінансавай міліцыі — чарговы карупцыйны скандал

Як адзначае "Ежедневник", сёлета гэта ўжо трэці падпалкоўнік фінансавай міліцыі, якога могуць прыцягнуць да адказнасці.

Па звестках выдання, падпалкоўніка затрымалі ў рамках аператыўнай распрацоўкі шэрагу камерцыйных структур Мінска, якія займаліся незаконнымі фінансавымі аперацыямі. Следства мяркуе, што падпалкоўнік ведаў пра незаконную дзейнасць фірмаў і забяспечваў ім спакойнае існаванне з 2010 года.

Звестак пра тое, якую ўзнагароду ён за гэта атрымліваў, пакуль не атрымана. Следчы камітэт пачаў на падпалкоўніка дзве крымінальныя справы — за злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі і за бяздзейнасць службовай асобы.

Фота — libo.ru