У Гаазе судзяць генерала войска баснійскіх сербаў Ратка Младзіча

Младзіча падазраюць у арганізацыі забойства 7 тысяч мусульманскіх мужчын і хлопчыкаў у вёсцы Срэбраніца ў 1995 годзе. Яго таксама вінавацяць у каардынацыі аблогі горада Сараева, якая працягвалася каля 3,5 года і ў выніку якой загінулі больш за 10 тысяч чалавек. Гэтыя падзеі лічацца самымі сур'ёзнымі ваеннымі злачынствамі, учыненымі ў Еўропе пасля Другой сусветнай вайны, адзначае ВВС.

Былы генерал, якому цяпер 69 гадоў, хаваўся ад міжнароднага трыбунала на працягу 16 гадоў. Яго арыштавалі летась у траўні ў выніку аперацыі сербскіх спецслужбаў і адправілі для суда ў Гаагу.

Фота — Reuters