У Галандыі абвалілася трохсотметровая тэлевізійная вежа

Пажарныя спрабавалі тушыць вежу, аднак не справіліся з агнём. Пацярпелых падчас пажару і абвалу няма. Калі не лічыць радыёслухачоў і тэлегледачоў, якія засталіся без любімых каналаў. Радыё пацярпела мацней. У выніку падзення вежы прыкладна 80% тэрыторыі Нідэрландаў засталася без радыёвяшчання ў FM-дыяпазоне, паведмляе “Інтэрфакс”.