У Ганцавічах ладзяць выставу старадрукаў “талакой”
Раённая бібліятэка прапанавала людзям прыносіць кнігі і перыядычныя выданні, старэйшыя за 1950 год.
Яны пройдуць своеасаблівы конкурс, паведаміла абласная газета “Народная трыбуна”. Найлепшыя з кніг стануць экспанатамі выставы да Дня беларускага пісьменства. Нагадаем, што ён пройдзе на Ганцаўшчыне ў верасні.