У Ганцавічах выяўлены "рэкордны" заробак
200 тысяч рублёў заробку налічылі за люты кіроўцам прадпрыемства “Ганцавіцкая аўтабаза”.
Як піша газета “Ганцавіцкі час”, і гэтыя грошы атрымаць немагчыма, таму што работнікам прадпрыемства не выдаюць заробкаў ужо чатыры месяцы. Кіраўніцтва аўтабазы звольнілася, а рабочыя шукаюць праўды ў пракуратуры і ва ўладнай "вертыкалі".
Фота — bymedia.net