У Ганцавічах загарэўся аўтацягач “Вольва” з таварам (фота)

Учора ўвечары там загарэўся аўтацягач “Вольва” з прычэпам, загружаным бабінамі з трыкатажнымі ніткамі. Супрацоўнікі аўтабазы адагналі палаючы грузавік падалей ад іншых аўтамабіляў.

А потым некалькі пажарных разлікаў больш за гадзіну гасілі сінтэтычныя ніткі. Дарэчы, сам грузавік пажарнікам удалося выратаваць.