У Ганцавічах збіраюць беларускія буквары для брэсцкіх першакласнікаў

Пра збор кніжак, па просьбе бацькоў,  абвясціла газета “Ганцавіцкі час”. Такім чынам журналісты заклікаюць усіх неабыякавых людзей падтрымаць жывых носьбітаў беларускай мовы.

Раней Еўрарадыё паведамляла, што беларускамоўныя першаклашкі ў Брэсце займаюцца часткова па рускамоўных падручніках. Але з 1 кастрычніка ім абяцаюць выдаць беларускамоўныя буквары.