У Глыбокім пачынаюць святкаваць Дзень беларускага пісьменства

Сёння адбудзецца ўрачыстае адкрыццё мемарыяльных шыльдаў пісьменніку і публіцысту Лявонцію Ракоўскаму і архітэктару ды стваральніку эскіза нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзію Дуж-Душэўскаму. Пройдуць разнастайныя кніжныя выставы. Круглы стол "Пісьменнік. Кніга. Час" збярэ больш за 100 беларускіх пісьменнікаў і іх замежных калегаў з сямі краін. Увечары плануецца этнадыскатэка "Старадаўнія рытмы" ды іншыя канцэрты.

Як паведамляе БЕЛТА, на свята чакаецца каля дзвюх тысяч гасцей. Гэта будуць творчыя калектывы, пісьменнікі, майстры народных рамёстваў з Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі ды іншых краін.

Да свята ў горадзе з'явілася алея з бюстамі славутых землякоў. Аднак не абышлося і без прыкрасцяў. Так, старадаўні кляштар камрелітаў так і не дачакаўся рэстаўрацыі. Яго папросту завесілі маскавальнай сеткай.


Глядзі таксама:
У Глыбокім усталявалі помнік прэм'еру БНР Вацлаву Ластоўскаму (фота)
У Глыбокім усталявалі шыльду ў гонар стваральніка сцяга БНР (фота)