У Глыбокім сёння касілі... возера (фота)

У пятніцу супрацоўнікі глыбоцкай камунальнай службы касілі чарот на возеры Кагальным, што месціцца ў цэнтры горада. Да гэтай справы са сваімі лодкамі былі падключаныя і мясцовыя выратавальнікі. Прычым касілі чарот не толькі мотакосамі, але і ручнымі косамі з лодак.

Нагадаем, свята беларускага пісьменства пройдзе праз два тыдні — 2 верасня. На гэтае свята кіраўніцтва раёна запрасіла кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнку.