У глыбоцкай калоніі №13 была спроба групавога суіцыду

Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў экс-палітвязень Андрэй Бандарэнка. Зараз ён дырэктар інфармацыйна-асветніцкай установы "Платформа", якое займаецца пытаннямі выканання заканадаўства ў папраўчых установах.


Паведамляецца, што ў чэрвені вязні калоніі абвясцілі галадоўку. Яны пратэставалі супраць парушэння законнасці з боку адміністрацыі, у тым ліку — жорсткага ўжывання фізічнай сілы да зняволеных. Удзельнікі галадоўкі патрабавалі сустрэчы з генеральным пракурорам Беларусі.


У адказ адміністрацыя калоніі нібыта правяла масавае збіццё вязняў. Большасць збітых пасля гэтага не маглі перамяшчацца самастойна, аднак медычную дапамогу ім не аказалі. Некаторыя былі вымушаныя звярнуцца да экстрэмальных мераў самаабароны — суіцыду. Вязні Канцява і Чыкін ускрылі сабе вены і жывот, кажа Бандарэнка.