У Глыбоцкім раёне гарэла расійская фура

У фуры, якая рухалася з Калінінграда ў Маскву, праз непаладку задняга кола, якое цёрлася аб кузаў, загарэўся тэнт. У выніку, была пашкоджаная частка грузу — шэсць душавых кабінак. Пажар патушылі выратавальнікі, паведамляе БЕЛТА.