У Год ашчаднасці Пінск эканоміць на адукацыі і спорце

Пра гэта на пашыранай нарадзе гаспадарчага актыву горада паведаміў старшыня мясцовага гарвыканкама Аляксандр Гордзіч, перадае тэлеканал “Вараг”. Каб больш эфектыўна выдаткоўваць бюджэтныя грошы, вырашана зачыніць вячэрнюю школу і скараціць да неабходных нарматываў ложкамесцы ў стацыянарных лякарнях.

Акрамя таго, у Пінскім раёне зачыняць фэльчарска-акушэрскія пункты, якія фінансуюцца з гарадскога бюджэту. Пад пільную ўвагу трапяць спартовыя секцыі і творчыя гурткі — найменш папулярныя будуць зачыненыя. Напрыклад, ужо вырашана ліквідаваць секцыю дзюдо ў дзіцяча-юначай спартовай школе.

Фота — opyt-of-woman.com