У Гомелі да Вялікадня ўзнавілі Таемную вячэру (фота)
Як адзначаюць супрацоўнікі музея, праект такога кшталту ажыццяўляецца ў Гомельскім палацы ўпершыню.
Выстава пад назвай "Таемная вячэра" твораў мастака Андрэя Дубініна ў спалучэнні з васковымі постацямі з фонда Дзяржаўнага музея гісторыі Санкт-Пецярбурга "Петрапаўлаўская крэпасць" адкрылася ў Гомельскім палацы Румянцавых і Паскевічаў.
Адна частка маляўнічых прац экспазіцыі прысвечана падзеям Таемнай вячэры Ісуса Хрыста і выявам яго вучняў-апосталаў, другая – паўстала пад уражаннем мастака, пад час знаходжання у Італіі, ад малітвы "Cantico delle creature" святога Францыска Асізскага.
Адкрыццё выставы "Таемная вячэра" прымеркавана да Вялікадня.