У Гомелі мужчына паведаміў пра мініраванне крамы

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, міліцыя, якая прыехала на месца, эвакуявала з магазіна 53 наведвальнікаў і выставіла ачапленне.

У адной з ячэек для захоўвання рэчаў была выяўлена сумка з матэрыі, для агляду якой праваахоўнікі выклікалі піратэхнічную групу вайсковай часткі 5525. Выбуховай прылады ў сумцы не было.

Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устаноўлена, што пра ілжывае мініраванне паведаміў 37-гадовы работнік прадпрыемства "Гомсельмаш". Ён патэлефанаваў у міліцыю, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап`янення. Мужчына патлумачыў, што хацеў праверыць рэакцыю міліцыі на паведамленні пра мініраванне.

Праводзіцца праверка інцыдэнту.