У Гомелі адкрыўся клуб творчай моладзі (фота)
Ўчора ў чытальнай залі Славянскай бібліятэкі прайшло адкрыццё клуба творчай моладзі "Вясёлка магчымасцяў".
На імпрэзе выступілі музычныя калектывы і паэты - удзельнікі клуба. Былі выстаўлены працы дызайнера Ганны Rastie і мастачкі Ганны Барэйка. Нечакана для ўсіх адкрыццё завяршылася выступам беларускага барда Андруся Мельнікава, які паставіў тлустую кропку кароткім вершам – “Взвейтесь кострами – все кто не с нами!”