Бяздомныя будуць працаваць на суботніку за ежу

Як паведамляе БелаПАН, суботнік па прыборцы тэрыторыі ладзяць адміністрацыя Савецкага раёна разам з міліцыяй і Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа. Пасля заканчэння прыборкі ўдзельнікаў акцыі накормяць абедам.

Нагадаем, што актывісты грамадскай ініцыятывы "Ежа замест бомбаў" таксама ладзяць бясплатныя абеды для бяздомных, але не патрабуюць за гэта ўдзельнічаць ні ў якіх суботніках.

Фота — klich.by