У Гомелі двух рабочых дарожна-будаўнічага трэста засыпала зямлёй
Абышлося без чалавечых ахвяраў.
Здарэнне адбылося 16 чэрвеня на земляных работах. Як паведамляе БелаПАН, рабочыя пракладалі ліўневую каналізацыю, калі абваліўся грунт. Двое рабочых, якія знаходзіліся ў траншэі, апынуліся пад абвалам. 42-гадовы мужчына выбраўся з-пад абвалу самастойна да прыезду выратавальнікаў. Яму лекарская дапамога не спатрэбілася.
Яго напарніку пашанцавала менш: яго адкапалі выратавальнікі. У мужчыны была траўма грудной клеткі, таму лекары даставілі яго ў больніцу.