У Гомелі фолк-вечарыну адмянілі з-за "рамонту"
Арганізатарам паведамілі аб рамонтных працах за два дні да імпрэзы.
26 студзеня ў холе аднаго з карпусоў Гомельскага дзяржуніверсітэта краязнаўчая арганізацыя "Талака" мусіла прэзентаваць плён сваіх этнаграфічных вандровак. Гэта першы у найноўшай гісторыі Гомеля мультфільм па матывах фальклору Гомельшчыны. Акрамя прэзентацыі, наведвальнікаў чакаў выступ музычна-вандроўнага гурта "VURAJ".
Але за два дні да імпрэзы арганізатарам раптоўна паведамілі, што ў холе павінны пачацца рамонтныя працы, таму мерапрыемства адмяняецца.
Дарэчы, у Гомелі гэта не першая альтэрнатыўная імпрэза, якой раптоўна шкодзіць незапланаваны рамонт.