У Гомелі на 9 гадоў асудзілі сутэнёра
Дакладней, 32-гадоваму непрацуючаму гамяльчаніну належыць адбыць за кратамі дзевяць гадоў і адзін месяц.
Яго асудзілі за выкарыстанне занятку прастытуцыяй, інфармуе БелаПАН. З 2008-га па 2010 год мужчына быў сутэнёрам некалькіх жанчын, якія займаліся прастытуцыяй на трасе Гомель — Рэчыца.
Ён адмыслова шукаў жанчын, якія трапілі ў цяжкое матэрыяльныаем становішча. Практычна ўсе грошы за інтымныя паслугі мужчына забіраў сабе. За кошт працы прастытутак гамяльчанін аплачваў сваю кватэру, купляў вопратку, ежу і спіртное. Сам ён быў арганізатарм і ахоўнікам. За паслугі прастытутак усталёўваў таксу ад 150 да 250 тысяч рублёў.
Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу. Мужчына сваю віну не прызнаў і будзе абскарджваць рашэнне суда.