У Гомелі на працоўных перакуліўся коўш з расплаўленым металам

Як паведамілі БелаПАН ва ЎУС Гомельскага аблвыканкама, усталявана, што апёкі двое мужчын атрымалі на працоўным месцы ў выніку траплення на ўчасткі цела распаленага метала пры перакульванні каўша.

Праверку па гэтай справе праводзіць пракуратура Савецкага раёна Гомеля.