У Гомелі на рабочага звалілася страла вежавага крана
30-гадовы мужчына загінуў на месцы.
Трагедыя адбылася ўвечары 26 ліпеня на тэрыторыі гомельскага філіяла заводу жалезабетонных вырабаў, інфармуе БелаПАН. Кран у гэты час не працаваў. Мяркуецца, што з канструкцыі выпала мацавальная дэталь, з-за чаго абвалілася і 40-метровая страла.
Гамельчанін, які ішоў па тэрыторыі прадпрыемства, апынуўся акурат на месцы падзення.
Пракуратура вядзе праверку. Магчыма, у смерці рабочага абвінавацяць вытворцу вежавага крана, калі дакажуць, што страла звалілася праз недапрацоўку канструкцыі.