У Гомелі пачаўся продаж квіткоў на матч Лігі Еўропы (фота)

Кошт квіткоў на футбольны матч складае 10 тысяч рублёў для заўзятараў і ад 15 да 50 тысячаў для звычайных аматараў футболу.  

Нагадаем, што першая гульня “Гомеля” з турэцкім “Бурсаспорам” у рамках чэмпіяната Лігі Еўропы пройдзе 28 ліпеня ў Турцыі, а гульня у адказ — 4 жніўня ў Гомелі.