У Гомелі — падзенне з даху, у Брэсце — з аварыйнага балкона

Пры падзенні з даху будынка загінуў 32-гадовы рабочы. Цяпер высвятляюцца абставіны здарэння.

У Брэсце двое мужчын упалі з аварыйнага балкона другога паверха жылога дома. Абодва засталіся жывыя і былі шпіталізаваныя з рознымі траўмамі. Як інфармуе БЕЛТА, яны выйшлі на балкон папаліць, абаперліся на металічную агароджу і... паляцелі ўніз.

Фота — bymedia.net