У Гомелі прайшла сустрэча з Аляксандрам Матафонавым
Сустрэча прайшла ў нядзелю ў залі адной з гарадскіх бібліятэк горада.
Аўтар вядомых гістарычных стужак, прысвечаных беларускай мінуўшчыне, завітаў у абласны цэнтр з дапамогай гомельскага “Таварыства беларускае мовы”. Аляксандар Матафонаў – малады беларускі рэжысёр і сцэнарыст, больш знаёмы як вядучы і стваральнік знакамітага цыклу гісторыка-дакументальных тэлеперадач “Лабірынты”.
Падчас сустрэчы прысутныя гамельчукі паглядзелі кінастужку Аляксандра, прысвечаную вядомаму беларускаму фатографу Льву Дашкевічу, а пасля цягам амаль дзьвух гадзін задавалі свае пытанні. Пытанняў да госця было настолькі шмат, што зрабіць невялічкі перапынак “на гарбату” прыйшлося нават раней, чым планавалася.