У Гомелі спрабавалі скрасці мікрааўтобус, у якім спаў кіроўца (відэа)
Жыхар Брэста прыехаў у госці да сваякоў. Паколькі ў кватэры месца на ўсіх гасцей не хапіла, ён вырашыў, што будзе спаць у мікрааўтобусе.
Уначы берасцеец прачнуўся, калі пачуў, што нехта спрабуе завесці Мercedes. Зламыснік не заўважыў гаспадара аўтамабіля, але крыкі з салона яго напалохалі і ён уцёк. Праз некалькі хвілін вярнуўся і зноў спрабаваў завесці мікрааўтобус. Яго затрымалі.
Як інфармуе тэлеканал АНТ, у міліцыі мужчына патлумачыў, што быў п'яны і яму захацелася "пакатацца". Распачатая крымінальная справа.