У Гомелі судзяць міліцыянта-інфарматара рытуальнага бюро
Яго затрымалі напрыканцы 2011 года пры атрыманні хабару — 250 тысяч рублёў.
Як паведамляе БЕЛТА, міліцыянт быў памочнікам дзяжурнага раённага аддзела міліцыі і перадаваў прыватнай рытуальнай фірме інфармацыю пра некрымінальных ахвяраў. У выніку, прадпрымальнік мог аператыўна прапанаваць свае паслугі сваякам нябожчыка. Мяркуецца, што гэта быў не адзінкавы факт.
Фота — bymedia.net