У Гомелі тралейбусным тросам траўмаваны пешаход

14 кастрычніка ў тралейбуса, што рухаўся па Рэчыцкай шашы, абарваўся трос трымальніка кантактнай лініі. На гэты трос наехаў аўтамабіль, з-за чаго кантактная сетка ўпала. Драты пашкодзілі аўтамабіль МАЗ, што стаяў побач і траўмавалі 63-гадовага пешахода. Мужчына трапіў у лякарню з папярэднім дыягназам “пералом сківіцы”, перадае БелаПАН.