У Гомелі ўжо распачалося датэрміновае галасаванне? (фота)
Калі верыць аб'яве на ўваходзе аднаго з пунктаў для галасавання, яно праходзіць з мінулай суботы.
Як пазначана ў аб’яве, размешчанай на дзвярах гомельскай школы №3 (Гомельская-Савецкая выбарчая акруга №34), датэрміновае галасаванне распачалося 8-га і скончыцца 22-га верасня.
"Не, прагаласаваць пакуль што нельга, — супакоілі Еўрарадыё ў акруговай камісіі. — А 8 верасня... У гэты дзень акруговая камісія пачала працаваць. Вы можаце прыйсці сюды, задаць пытанне ці праверыць, ці ёсць вы ў спісах выбаршчыкаў".
Нагадаем, што згодна з законам датэрміновае галасаванне пачнецца толькі з 18 верасня. Асноўны ж дзень галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў — 23 верасня.