У Гомелі за акцыю салідарнасці затрымалі Віталя Пратасевіча
У акцыі Пратасевіч прымаў удзел адзін.
У Гомелі 21 кастрычніка каля 19.40 быў затрыманы актывіст інтэрнэт-супольнасці "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" Віталь Пратасевіч, які праводзіў адзіночную акцыю салідарнасці з палітвязнямі.
Першапачаткова на плошчы Леніна ён быў з сябрамі. Аднак да маладых людзей падышлі супрацоўнікі міліцыі і папярэдзілі, што калі толькі яны разгорнуць плакаты, іх забяруць у аддзел. У выніку Пратасевіч застаўся адзін і разгарнуў плакат. Пасля чаго быў затрыманы, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, што некалькі дзён таму Пратасевіч заявіў, што быў зьбіты невядомымі непадалёк ад свайго дома.